Ці ўзніме моладзевы парламент з каленяў нашу сінявокую?



Пры Слонімскім раённым Савеце дэпутатаў створаны моладзевы парламент. Адбылося яго першае пасяджэнне. Старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Рагозік уручыў юным парламентарыям пасведчанні.

p

У склад моладзевага парламенту ўвайшлі 38 самых актыўных старшакласнікаў Слонімскага раёна. Узначальвае школьны парламент вучаніца Слонімскай СШ № 3 Юля Чылік.

Цяпер на розных мясцовых сайтах моладзь задае ім і дарослым дэпутатам Слонімскага райсавета пытанні: ці абмяркоўвалі яны ўсе разам эканамічныя пытанні? Ці ўзнімуць з каленяў нашу сінявокую? Ці знайшлі новыя рабочыя месцы для моладзі? І г.д.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён