Ці зарэгіструюць “Гавары праўду”?



Адзін з кіраўнікоў кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч разважае пра шанцы арганізацыі легалізавацца.

На гэтым тыдні кампанія ў сёмы раз падала дакументы на рэгістрацыю. Ці захочуць улады рэгістраваць структуру Дзмітрыева і Караткевіч?

Таццяна Караткевіч: Кажуць, што сем – шчаслівая лічба, таму, можа быць, на гэта раз нам удасца атрымаць рэгістрацыю. Мы правялі ўстаноўчы сход па ўсіх законах, здаецца, усе неабходныя перадумовы для рэгістрацыі выканалі. Зараз – слова за Мінюстам. Паглядзім, як у нашай краіне рэалізоўваюцца правы на асацыяцыі. Беларусі патрэбна моцная грамадзянская супольнасць.

РР: А чаму, на ваш погляд, не рэгіструюць “Гавары праўду”? Ваша арганізацыя дык дакладна пагрозу ўладам не нясе…

Таццяна Караткевіч: Сёння асноўная пагроза для ўлады – палітычная канкурэнцыя. Яны хочуць зрабіць нейкія перамены ў эканоміцы альбо ў заканадаўстве, але гэта проста немагчыма без змяненняў у палітычнай сферы, без наяўнасці альтэрнатыўнай думкі. Улада прызвычаілася мець усё ў сваіх руках і дзяліцца месцам пад сонцам не хоча ні з кім.

РР: Нават з “кіруемай апазіцыяй”?

Таццяна Караткевіч: Найперш мы прадстаўляем інтарэсы не апазіцыі, а тых людзей, хто на прэзідэнцкіх выбарах галасаваў на выбарах за нашых прадстаўнікоў, а значыцца — за мірныя перамены.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя