ЦВК апублікаваў выбарчыя сродкі кандыдатаў



Цэнтрвыбаркам апублікаваў абноўленыя звесткі пра фінансавыя сродкі, якія маюць кандыдаты ў прэзідэнты ў сваіх выбарчых фондах. Аляксандр Лукашэнка ўжо выдаткаваў больш за 395 млн рублёў, усяго ў ягоным фондзе было 1 мільярд 576 мільёнаў рублёў.

Таццяна Караткевіч выдаткавала са свайго выбарчага фонду больш за 14 млн, засталося яшчэ каля 12 млн рублёў. Мікалай Улаховіч меў 33 мільёны, з якіх 30 ужо патраціў. Сяргей Гайдукевіч меў 42 млн 790 тысяч рублёў, але амаль усе гэтыя грошы ўжо выкарыстаны.