У афіцыйны Дзень незалежнасці ў Менску прайшоў ваенны парад (абноўлена)



„На жаль, цяпер у арсенале міжнародных адносін адным з асноўных аргументаў па-ранейшаму застаецца ваенная сіла, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Значыць, любая дзяржава, дзе народ даражыць цэласнасцю і незалежнасцю сваёй краіны, павінна ўмець бараніць сябе. Таму ў Беларусі працягнецца ўмацаванне арміі і аснашчэнне яе самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі „, паведамляе БЕЛТА.

000023_FD64ED9F47DEB2FF43257FE50026007B_165346

000023_FD64ED9F47DEB2FF43257FE50026007B_293828

000023_FD64ED9F47DEB2FF43257FE50026007B_585135

000023_FD64ED9F47DEB2FF43257FE50026007B_905003

* * *

Сёлета „агульнай мастацкай дамінантай” культурных мерапрыемстваў святкаванняў улады вырашылі зрабіць тэму вышыванкі. „Вышыванка з’яўляецца візітнай карткай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі”, — патлумачыла журналістам начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Мар’яна Нікалаева.

Галоўнай падзеяй свята стане ваенны парад каля абеліска „Мінск — горад-герой” на праспекце Машэрава. Першапачаткова планавалася, што ён пачнецца а 11-й, але затым арганізатары вырашылі перанесці пачатак на 10 гадзін у сувязі са спякотай (у Менску сёння прагназуецца да 30°С).

Мінабароны паведамляла, што ў парадзе будзе задзейнічана каля 5 тысяч чалавек — курсанты Менскага ваеннага сувораўскага вучылішча, Ваеннай акадэміі і ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й асобнай механізаванай брыгады, часцей ВПС і войскаў СПА, войскаў сувязі, супрацоўнікі Дзяржпагранкамітэта і МНС, байцы 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС, сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл (38-я і 103-я асобныя мабільныя брыгады).

У парадзе возьмуць удзел расейскія вайскоўцы — ваеннаслужачыя 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі Узброеных сіл РФ, а таксама бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі Су-34 і Су-30.

Праходжанне механізаванай калоны ў рамках парада адкрые тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны: танкі Т-34-85, ІС-2, самаходная артылерыйская ўстаноўка Су-100, першая рэактыўная сістэма залпавага агню БМ-13 „Кацюша”. Будзе таксама прадстаўленая сучасная тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні беларускай арміі, у паветраным эшалоне будуць задзейнічаныя 24 самалёты і 15 верталётаў.

Ад традыцыйнага спартыўнага маладзёжнага шэсця пасля ваеннага парада сёлета вырашана адмовіцца.

by.belapan.by

Фота belta.by