У Арменіі працягваюцца мірныя пратэсты



Амаль тыдзень на вуліцы Ерэвана выходзіць некалькі тысяч чалавек. Нагодай для пратэсту стала трэцяе за два гады павышэнне коштаў на электраэнергію.

Пратэстоўцы выказваюць эканамічныя патрабаванні да ўраду, аднак не толькі пытанне коштаў на электрычнасць турбуе армянаў, кажа беларус з армянскімі каранямі, журналіст і літаратурны крытык Андрэй Антонаў:

– Агульная сітуацыя ў краіне складаецца вельмі непрыемная, бо армяне неяк пачынаюць адчуваць сябе не зусім гаспадарамі ў сваім доме, бо сістэма нафтагазавая, уся энергетыка знаходзіцца пад кантролем расейскіх холдынгаў „РАО ЕЭС” і „Газпрам”. Яны кантралююць сітуацыю і ў першую чаргу глядзяць у сваю кішэню, а інтарэсы Арменіі гэтых людзей з Масквы мала хвалююць.

Напярэдадні акцыі пратэсту пачаліся і ў рэгіёнах. Наймацнейшыя пратэсты па-за сталіцай праходзяць у Гюмры, дзе знаходзіцца расейская вайсковая база.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя