У Аўстрыі выбралі прапуцінскага прэзідэнта?



У Аўстрыі ў нядзелю прайшлі выбары прэзідэнта краіны. Канчатковых вынікаў пакуль няма, але ўжо зразумела, што перамагае кандыдат ад скрайне правай Партыі свабоды Норбэрт Хофер. Спярша падлік паказваў амаль поўную роўнасць па 50% галасоў за Хофера і яго суперніка – кандыдата і былога лідара Партыі зялёных – Аляксандра ван дэр Белена. Аднак пасля Хофер вырваўся наперад і апярэджвае апанента амаль на 4%. Канчатковыя вынікі стануць вядомымі ўвечары. Аўстрыя можа стаць першай краінай Еўразвязу, прэзідэнт якой будзе трымацца ўльтраправых пазіцый. Праўда, зазаначым, што прэзідэнт Аўстрыі паводле заканадаўства мае больш прадстаўнічыя функцыі, чым кіроўныя. Тым ня менш, многія палітычныя аглядальнікі лічаць, што гэта толькі „першая ластаўка”.

Партыя свабоды Аўстрыі ведамая апрача іншага сваёй падтрымкай палітыкі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя