У Беларусі пачала працу місія назіральнікаў ПАСЕ



Дэлегацыя назіральнікаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) на чале з Гізелай Вурм 9 верасня пачынае назіранне за ходам парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба ПАСЕ, члены дэлегацыі будуць працаваць да 12 верасня ў складзе назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Падчас знаходжання ў Беларусі прадстаўнікі ПАСЕ сустрэнуцца з лідарамі палітычных партый, кіраўніком Цэнтрвыбаркама, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і журналістамі, а таксама будуць назіраць за ходам галасавання ў дзень выбараў 11 верасня.

belapan.by