У Беларусі затрыманы чарговы буйны бізнесовец



У Беларусі праваахоўнікі затрымалі бізнесоўца Эрнэста Аляксеева, старшыню савета дырэктароў холдынга Yaraw. Пра гэта інфармуе партал tut.by.

Аляксееў быў галоўным пастаўшчыком беларускай тэхнікі (грузавой, пасажырскай і спецтэхнікі МАЗа, “Амкадора”)  у Туркменістан. Яшчэ ў 2014 годзе беларускі ўрад дапоміўся з Туркменістанам пра адкрыццё сэрвіснага цэнтру ў Ашхабадзе.

Меркавалася, што там будуць ня толькі прадаваць і абслугоўваць беларускую тэхніку, але і рыхтаваць працоўныя кадры. Кошт праекту ацэньвалі на суму больш за 10 мільёнаў даляраў. Здача аб’екта была запланавана на канец 2015 году, аднак ён не пабудаваны ў поўным аб’ёме і да сённяшняга дня.