У Бярозе заклікаюць да байкоту выбараў



Да выбарчай кампаніі розныя адносіны. Пра што сведчаць налепкі са словам “Байкот”, якія з’явіліся ў розных месцах Бярозы. Яны былі сарваныя толькі ў двух месцах. То бок, людзі ставяцца лаяльна да такога прызыву.

Насамрэч, у грамадстве вітаюць  думкі, што галоўнае не тое, як галасуюць, а як лічаць. Чаго тады ісці, калі вынік вядомы і заяўлены Аляксандрам Лукашэнкам пару месяцаў таму: хоча народ ці не, але я ўсё роўна буду прэзідэнтам.

“Калі так, то чаго хадзіць на выбары,” – разважае больш удумлівы электарат.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза