З ДНР у Беларусь будуць курсаваць аўтобусы



Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі маюць намер наладзіць у бліжэйшыя дні аўтобусныя зносіны з Беларуссю.

Як заявіў намеснік міністра транспарту самаабвешчанай ДНР Аляксандр Кушнір, аўтобусныя рэйсы ў Беларусь пачнуць курсаваць у бліжэйшыя дні пасля ўзгаднення маршрутаў з прымаючым бокам, паведамляюць naviny.by са спасылкай на Данецкае агенцтва навін.

„Дакументы перавозчыкам практычна сабраны, цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі. Цяпер усё ўзгадняюць, і будуць запушчаны аўтобусы на Менск і яшчэ некалькі гарадоў. Гэта пытанне некалькіх дзён”, – сказаў ён.

Па словах Кушніра, у дадзены момант перавозчык вырашае пытанне аб прадастаўленні месцаў на беларускіх аўтавакзалах.