У Ерэване паліцыя разагнала дэманстрантаў



Увечары 20 ліпеня адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і дэманстрантамі, якіх было некалькі соцень. Як паведамляе міністэрства аховы здароўя Арменіі, у выніку сутыкненняў пацярпелі каля 20 грамадзянскіх асобаў і 25 паліцэйскіх.

650529B9-F48C-4AD6-95F5-B26D97331BFB_w987_r1_s

У армянскай сталіцы адбываліся сутыкненні паміж паліцыяй і сотнямі дэманстрантаў, якія сімпатызуюць узброенай апазіцыйнай групе, што ўжо некалькі дзён трымае закладнікаў у адным з паліцэйскіх пастарункаў.

Сутыкненні пачаліся пасля таго, як патрабаванні дэманстрантаў забяспечыць харчаваннем узброеную групу засталіся без увагі з боку ўладаў.

36E4B823-3700-4AAE-85AE-8F1E4B0F2CB5_w987_r1_s

Дэманстранты закідалі кардон паліцэйскага спецназу камянямі, пасля чаго паліцыя ўжыла светашумавую зброю, каб разагнаць натоўп.

Узброеная група захапіла паліцэйскі ўчастак Эрэбуні на досвітку 17 ліпеня, забіўшы аднаго супрацоўніка міліцыі і параніўшы яшчэ шэсьць чалавек.

Захопнікі працягваюць утрымліваць чатырох супрацоўнікаў паліцыі ў закладніках. Яны патрабуюць вызвалення Жырайра Сэфіляна, лідара апазіцыйнага руху „Устаноўчы парламент”, які быў арыштаваны ў мінулым месяцы паводле абвінавачвання ў незаконным набыцці і захоўванні зброі. Яны таксама патрабуюць ад прэзідэнта Сержа Саргсяна сысці ў адстаўку.

Улады адхілілі патрабаваньні групы і кажуць, што пераконваюць баевікоў здацца.

svaboda.org