У Гаазе працягваецца разгляд пазову Украіны да Расеі



Украіна абвінавачвае Расею ў вайсковых злачынствах. Разгляд справы працягваецца ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. На другі дзень слуханняў выступаў прадстаўнік Расеі Ілля Рагачоў. Наяўнасць у баявікоў непрызнаных ЛНР і ДНР зброі ён патлумачыў тым, што баявікі, нібыта, знайшлі тую зброю ў шахтах. Гэтая заява выклікала хвалю абурэння ва Украіне.

Выступ расейскага ўрадоўца каментуе прадстаўнік Севера-Данецкай вайскова-цывільнай адміністрацыі – Дзмітрый Плугін:

– Гэта не ёсць якой-небудзь дзяржаўнай таямніцай – на пачатак расейскай агрэсіі, то бок на красавік 2014 года, на ўсёй тэрыторыі Луганскай вобласці, падкрэсліваю, на усёй, была 98 вайскоўцаў – пераважна супрацоўнікі ваенкаматаў. І ніякіх складоў збоі ці формы на тэрыторыі Луганскай вобласці не было.

Разгляд украінскіх абвінавачванняў супраць Расеі ў Міжнародным судзе ў Гаазе будзе доўжыцца да 9 сакавіка.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ru.rfi.fr