У Гародні абралі восем чальцоў Савета Рэспублікі



У Гародні выбралі васьмярых чальцоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. У памяшканні абласнога выканаўчага камітэта іх выбіралі трыста шэсцьдзясят сем дэпутатаў базавага роўню на безальтэрнатыўнай аснове. Кажа адзіны назіральнік, які там прысутнічаў, Раман Юргель, прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта:

– Прысутнічала 69%, прайшлі выбары таемным галасаваннем згодна з Выбарчым кодэксам Беларусі. Фармальна ўсё прайшло галосна, адкрыта, дэмакратычна. Савет Рэспублікі можа выступаць з нейкімі ініцыятывамі, таксама як і Палата прадстаўнікоў, але , на жаль, неяк яны  сябе не праявілі за гэтыя чатыры гады.

Сярод абраных чальцоў Савета Рэспублікі: Анатоль Грышук – дырэктар Гарадзенскага мясакамбіната, Ігар Жук – старшыня абласной рады дэпутатаў, Аляксандр Шышка – старшыня сельскага вытворчага камбіната „Азёры”, Алена Кроткава – галоўны лекар абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы, Віктар Сняжыцкі – рэктар медуніверсітэта, Інэса Белуш – старшыня Лідскага раённага савета дэпутатаў,  Міхал Сіцько – старшыня ваўкавыскага раённага камітэта ды Рома Скамарошка – старшыня абласнога аддзялення „Чырвонага крыжа”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня