У Гародні прайшлі паседжанні выбарчых камісій па разглядзе скаргаў



У Гародні прайшлі паседжанні акруговых і абласной выбарчых камісіяў па разглядзе скаргаў у асноўны дзень выбараў. У Гарадзенскай-Кастрычніцкай акруговай камісіі №50 разглядалі скаргі кандадатаў Віктара Данільчыка і Валянціны Навумавай. Падчас паседжання старшыня камісіі Павал Язубец выгнаў з залы абскаржніка, прадстаўніка партыі АГП Віктара Данільчыка. Кажа экс-кандыдат:

– Сказалі, што выдаляюць мяне з залы, бо я здымаю паседжанне на відэа. Хоць многія бачылі, што ў мяне ў руках былі толькі папка і планшэт, і ніякіх здымак я не рабіў.

Вынікам разгляду скаргаў кандыдатаў, дзе яны заяўлялі пра шматлікія парушэнні падчас асноўнага дня галасавання сябрамі ўчастковых камісіяў, была адмова ў іх задавальненні. Цяпер Віктар Данільчык накіруе гэтую скаргу ў абласную выбарчую камісію. Цікава, што ў гэтыя ж гадзіны праходзіла паседжанне абласной выбарчай камісіі, якая цвердзіла, што скаргаў у асноўны дзень галасаваньня ў камісію не паступала. У той жа час, вядома, што сябры толькі адной партыі АГП накіравалі ў гэтую камісію дзве свае скаргі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня