У гасцях у бацькі Мікалая Статкевіча



У дзень народзінаў экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Мікалая Статкевіча баранавіцкія актывісты Віктар Сырыца, Мікола Чарнавус, Таццяна Малашчанка па традыцыі наведалі бацьку Мікалая – Віктара Статкевіча.

IMG_0861

Актывісты павіншавалі спадара Віктара з днём народзінаў сына, прынеслі гасцінцы, пачыталі разам “Народную волю”, памералі ціск Віктару Паўлавічу і пагаварылі  пра Мікалая.

89-гадовы бацька Мікалая Статкевіча не верыць, што сына вызваляць датэрмінова:

 – Лукашэнка сказаў: “калі папросіцца”, а ён прасіцца не будзе. Лукашэнка хацеў, каб ён сказаў, што сам вінаваты.

Паводле слоў Віктара Сырыцы, нават калі Мікалая Статкевіча вызваляць заўтра, то актывісты ўсё роўна будуць наведваць яго бацьку. За гэтыя гады яны пасябравалі.

Беларускае Радыё Рацыя