У Іспаніі будзе амбасада Беларусі



У 2016-ым годзе ў Каралеўстве Іспанія адчыніцца амбасада Беларусі. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай Саўміну №643 ад 17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўраду Рэспублікі Беларусь. Міністэрству фінансаў даручана весці выдаткі на адкрыццё і ўтрыманне амбасады Беларусі ў Іспаніі ў межах бюджэту на ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў за мяжой.

Дыпламатычныя дачыненні паміж Беларуссю і Каралеўствам Іспанія ўстаноўлены 13 лютага 1992 году. У 2015 годзе двухбаковы тавараабарот склаў $269,9 млн, экспарт – $20,8 млн. Аб’ём іспанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў 2015 годзе склаў $0,5 млн.

Беларускае Радыё Рацыя паводле БЕЛТА