У іспанскім Алікантэ адкрылася ганаровае консульства Беларусі



У іспанскім Алікантэ 24 чэрвеня адкрылася ганаровае консульства Беларусі.

У цырымоніі ўзялі ўдзел пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка, ганаровы консул Беларусі ў Алікантэ Альфонса Хурада Меса, прадстаўнікі мэрыі Алікантэ, дыпламатычнага корпуса, грамадскіх і дзелавых колаў рэгіёна Валенсія, паведамляе беларускае пасольства ў Парыжы.

Ганаровае консульства будзе ажыццяўляць дзейнасць на тэрыторыі консульскай акругі, якая ўключае аўтаноміі Андалусія, Валенсія, Мурсія і Касцілія — Ла-Манча.

Латушка паведаміў, што ў планах беларускага боку адкрыць пасольства ў Іспаніі.

Альфонса Хурада Меса адзначыў, што Алікантэ з’яўляецца трэцім горадам па колькасці грамадзян Беларусі, якія жывуць у Іспаніі, пасля Мадрыда і Барселоны.

Падчас цырымоніі прадстаўнікі беларускай дыяспары выканалі песні з рэпертуару беларускіх калектываў „Песняры” і „Сябры”, народныя песні.

У межах знаходжання Латушкі ў Алікантэ запланаваная сустрэча з мэрам горада для абмеркавання перспектыў развіцця супрацоўніцтва з Берасцем.

belapan.by