У Івацэвічах прайшоў пікет па зборы подпісаў



Дэмакратычныя прэтэндэнты ў кандыдаты ў парламент пачалі працу па зборы подпісаў.

IMG_5064

Адзін з іх Валянцін Лазарэнкаў, які правёў свой першы пікет у Івацэвічах з сябрам сваёй ініцыятыўнай групы Таццянай Тарасевіч. Пікет доўжыўся амаль гадзіну, падчас яго правядзення было сабрана каля дзясятка подпісаў. Большасць людзей абыякава праходзіла каля пікетоўшчыкаў.

Тым не менш палітык лічыць, што працаваць з людзьмі трэба, іншага шляху, на яго думку, па-просту няма:

– Працягваю рабіць тое ж самае – размаўляць з людзьмі, выказваць, што мы супраць апошніх законаў. Але для таго, каб нешта рабіць, то трэба сабраць тысячу подпісаў, каб мяне зарэгістравалі. Як толькі зарэгіструюць, я гатовы вырашаць вашы праблематыкі.

Тарасевіч Таццяна:

– Часцей за ўсё такое меркаванне: “А што хто зробіць, а ад мяне  нічога не залежыць, а я ўвогуле нічога не хачу ведаць, яно будзе ўсё роўна, як будзе”.

Валянцін Лазарэнкаў ужо другі раз балатуецца на Івацэвіцкай акрузе № 11, да якой адносіцца частка Бярозаўскага раёна. Пакуль вядома, што яго супернікам будзе старшыня раённага выканаўчага камітэту Івацэвіцкага раёну.

Беларускае Радыё Рацыя