У Кіеве прайшлі два маршы да гадавіны стварэння УПА



У Кіеве ў пятніцу прайшлі два маршы правых сіл да Дня абаронцы Украіны і гадавіны Украінскай паўстанцкай арміі.

161014152313_azov_march_kiev_624x415_bbc_nocredit

Яны сабралі некалькі тысяч удзельнікаў. Таксама ў цэнтры Кіева прысутнічала вялікая колькасць сілавікоў.

Ад манумента „Радзіма-Маці” адправіўся ход, арганізаваны зноў створанай партыяй „Нацыянальны корпус”, якая ўзнікла на базе грамадзянскага корпуса „Азоў”.

108824_big-1

108825_big

108826_big

108829_big

Актывісты трымалі сцягі „Азова”, „Нацыянальнага корпуса”, „Правага сектара”. Некаторыя неслі  паходні, паведамляе карэспандэнт BBC Украіна.

Марш „Свабоды”

Раней у цэнтры Кіева прайшоў другі марш правых. Каля 1,5 тысячы чалавек сабраліся каля помніка Тарасу Шаўчэнку, у далейшым іх колькасць павялічвалася.

161014134345_svoboda_march_640x360_bbc_nocredit

Сярод іх было шмат прыхільнікаў ВА „Свабода” – на мітынгу выступілі, у прыватнасці, лідары партыі. Таксама прыйшлі прадстаўнікі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, „Братэрства” і іншых арганізацый.

161014141014_svoboda_march_624x415_bbc_nocredit

Фота: @Polk_Azov / Twitter і bbc.com