У Кішынёве пратэстоўцы ўварваліся ў парламент



У сталіцы Малдовы Кішынёве пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парламента.

Унутры парламента пратэстуючых сустрэла паліцыя. Паліцэйскіх са шчытамі вельмі шмат, паведамляе newsmaker.md

Таксама паведамляецца, што частка дэпутатаў пакінула парламент разам з журналістамі аднаго з тэлеканалаў.

Пратэстоўцы скандуюць: „Далоў мафію”, „Выбары!”, „Далоў парламент, далоў ўрад!”, „Пойдзем да канца”. Нягледзячы на ​​заклікі паліцыі тысячы людзей не разыходзяцца.

Аднак крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі, што не ўсе дэпутаты былі эвакуяваныя.

Пратэстоўцы змагаюцца з паліцыяй унутры будынка. Паліцыя прымяняе дубінкі і газ. Актывісты апазіцыі спрабуюць супакоіць людзей, аднак гэта ім не ўдаецца.

Відавочцы паведамляюць, што на дадзены момант будынак парламента блакаваны. Пратэстоўцы пачалі распальваць вогнішча на вуліцы.

На дадзены момант удзельнікі акцыі пратэсту спрабуюць пранікнуць углыб будынка пасля таго, як выламалі адну з дзвярэй бакавога ўваходу, аднак кардон паліцэйскіх перакрыў ім шлях.

Акрамя таго, у парламенце застаюцца журналісты, якія заблакаваныя ў канферэнц-зале, дзе яны працавалі падчас пленарнага пасяджэння парламента.

Нагадаем, што ў сталіцы Малдовы пасля абрання прэм’ера пачаліся сутыкненні з паліцыяй.

hromadske.tv