У Крупках затрыманы Анатоль Лябедзька і ягоныя паплечнікі



У Крупках за раздачу інфармацыйных матэрыялаў затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст Дзяніс Красочка і фатограф Генадзь Верацінскі.

Пра гэта паведаміла Свабодзе прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна. Паводле яе слоў, затрыманне адбывалася «брутальна».

Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Крупскага раёну. На сябраў АГП хочуць скласці адміністрацыйныя пратаколы за раздачу інфармацыйных матэрыялаў, хаця, паводле слоў Красулінай, затрымалі іх не у час раздачы матэрыялаў, а пасля наведвання мясцовай адміністрацыі. Лябедзька перадаваў у райвыканкам прапановы правядзення круглага стала «аб стварэнні новых працоўных месцаў».

Радыё Свабода