У Літве праходзіць другі тур парламенцкіх выбараў



Перамогу прадказваюць дзвум апазіцыйным партыям. Палова дэпутатаў Сейма ўжо вызначылася пасля першага тура. Па партыйных спісах было абрана 70 парламентарыяў. Зараз літоўцы галасуюць за кандыдатаў у аднамандатных акругах. У кожным супернічаюць па два палітыкі. Больш за ўсіх шанцаў выйграць у прадстаўнікоў «Саюза Айчыны» і параўнальнага маладога «Літоўскага саюза сялян і зялёных».

isankstinis

Па выніках першага тура, менавіта гэтыя палітычныя сілы карыстаюцца найбольшай падтрымкай насельніцтва. Ад вынікаў сённяшняга галасавання будзе залежаць, хто атрымае ў Сейме большасць і зоймецца фарміраваннем ўрада.

Прэм’ер краіны Альгірдас Буткявічус ужо прызнаў, што разам з сацыял-дэмакратамі ён пераходзіць у апазіцыю. Паражэнне сваёй партыі ён звязвае з недастатковым асабістым удзелам у кампаніі.