У Літве праходзяць парламенцкія выбары



9 кастрычніка ў Літве праходзіць асноўны дзень галасавання на выбарах ў мясцовы парламент — Сейм.

litparl

Галоўная інтрыга заключаецца ў тым, ці ўдасца сацыял-дэмакратам ўтрымаць сваё лідарства. Парламенцкія выбары ў многім вызначаць палітычнае жыццё Літвы на бліжэйшыя чатыры гады.

Паўнамоцтвы Сейма даволі шырокія — ён выносіць рашэнне па кандыдатуры прэм’ер-міністра, якую прапануе прэзідэнт. Як правіла, кіраўніком урада становіцца лідар партыі, якая перамагла, які і фармуе кабінет.