У Малдове прыведзены да прысягі новы ўрад



У Малдове на закрытай начной цырымоніі прыведзены да прысягі новы ўрад, паведамляюць мясцовыя СМІ і прэс-служба прэзідэнта.

epa05114408 Pavel Filip (C-up), nominated as Prime Minister, is pictured when the Socialist's deputies protest against multiple infringements, during the special parliamentary session in Chisinau Moldova, at 20 January 2016. Filip was elected as Prime Minister, an office which has been vacant since 29 October 2015, by the Moldovan Parliament with 57 of 101 votes.  EPA/DUMITRU DORU

На пасаду прэм’ер-міністра такім чынам заступіў Павел Філіп, кандыдатура якога стала прычынай буйнамаштабных пратэстаў малдаўскай апазіцыі.

Як паведамляецца, на цырымоніі прыняцця прысягі прысутнічаў прэзідэнт краіны Мікалай Цімафці. „Новы кабінет, сфармаваны пасля доўгага перыяду палітычнай нестабільнасці, зможа вывесці краіну з крызісу”, – цытуе заяву прэзідэнта агенцтва ТАСС.

Незадоўга да гэтага з’явіліся паведамленні аб тым, што абстаноўка вакол малдаўскага парламента, куды ў сераду ўвечары прарваліся пратэстоўцы, стабілізуецца.

„У будынку працуюць следчыя і пракуратура, праводзіцца ацэнка нанесенай шкоды” , – заявіў журналістам спікер ніжняй палаты Андрыян Канд.

bbc.com