У Маскве радыкалы здзейснілі напад на ўкраінскую амбасаду



Радыкалы падпалілі фаеры і закідалі ўкраінскую амбасаду яйкамі і памідорамі. Усяго ў правакацыі ўдзельнічала некалькі дзясяткаў агрэсіўных маладых людзей. Каля 10-й гадзіны вечару яны прыбылі да ўкраінскага дыпламатычнага прадстаўніцтва з мэтай правакацыі. Удзельнікі акцыі крычалі: „Хунту к ответу!”, „Помним Одессу, помним Донбасс!”, „Не забудем, не простим!”, „Руки прочь от наших дипломатов!”. Потым яны сталі закідваць будынак амбасады яйкмі і памідорамі.

Паліцыя ведала пра акцыю, але рэагавала млява. Пасля папярэджанняў пра тое, што акцыя не ўзгоднена, паказальна было затрымана тры чалавекі, асноўная ж маса правакатараў спакойна пакінула месца эксцэсу.

Беларускае Радыё Рацыя, фота unian.net