У Маскве вывесілі вялізны ўкраінскі сцяг



На фасадзе аднаго з маскоўскіх дамоў вывесілі ўкраінскі сцяг, даўжыня якога складае больш 6 паверхаў. У грамадскай арганізацыі „Азоў” паведамілі, што акцыю правялі іх прадстаўнікі. Яе звязваюць з абнародаваным 28 верасня дакладам міжнароднай следчай камісіі па катастрофе нідэрляндскага рэйсу МН17, якая ўстанавіла, што самалёт збілі з комплексу „Бук”, які быў пастаўлены з тэрыторыі Рамеі прарасейскім баевікам. Пасля збівання самалёту гэты „Бук” вярнулі назад у Расею, гаворыцца ў дакладзе.

„Ніхто з крамлёўскіх забойцаў не пазбегне адказнасці. Каму Гаага, каму рэстаран „Вецярок” (месца, дзе застрэлілі лідара сепаратысцкай арганізацыі „Оплот” Яўгена Жыліна). Гневу і рашучасці хопіць на ўсіх!” – пра гэта заявілі прадстаўнікі „Азова” – паведамляе сайт gordonua.com.

azou-sciag

Беларускае Радыё Рацыя, скрыншот з Mr news / YouTube