У Менск прыбываюць кіраўнікі АБСЕ



15 чэрвеня пачынаецца двухдзённы візіт у Менск генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Заньера і кіраўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэля Георга Лінка.

Як паведамляе БелаПАН, запланавана іх сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім.

Як паведаміў на брыфінгу 11 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, падчас візіту прадстаўнікоў АБСЕ будзе абмяркоўвацца ўвесь комплекс пытанняў, якія тычацца стану і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ, а таксама сітуацыя ў рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле naviny.by