У Менску абмеркавалі супрацоўніцтва СНД з Еўразвязам і НАТА



У Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Менску ў адпаведнасці з планам кансультацый паміж МЗС у межах СНД адбыліся кансультацыі на тэму: „Аб узаемадзеянні дзяржаў – удзельніц СНД з Еўрапейскім звязам, НАТА і па пытаннях еўрапейскай бяспекі”.

Прадстаўнікі Расеі і Украіны праінфармавалі пра вынікі кансультацый у сувязі з чаканым пачаткам часовага прымянення палажэнняў пагаднення аб асацыяцыі Украіна – ЕЗ, што тычыцца стварэння глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю.

Дэлегацыя Беларусі, якая старшынюе ў ЕАЭС, паведаміла пра перадачу ў Еўракамісію дакумента „ЕАЭС – ЕЗ: контуры супрацоўніцтва” з прапановамі пра наладжванне ўзаемадзеяння паміж дзвюма рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі.