У Менску дамовіліся пра спыненне агню на Данбасе



Трохбаковая кантактная група ўзгадніла рашэнне пра спыненне з 1-га красавіка агню ў сувязі з велікоднымі святамі. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратар прадстаўніка Украіны Леаніда Кучмы Дар’я Оліфер.

„Напярэдадні велікодных святаў Трохбаковая кантактная група прывітала рашучасць усіх удзельнікаў Менскага працэсу забяспечыць поўнае захаванне рэжыму спынення агню, якое ўступіць у сілу з 1 красавіка 2017 года. Акрамя таго, з 1 красавіка, да памінальных дзён, запланавана істотнае паскарэнне працэдуры перасячэння лініі судакранання, у прыватнасці, плануецца працягнуць працу пунктаў пропуску ў ранішнія і вячэрнія гадзіны”.