Затрыманых ля будынка КДБ актывістаў адпусцілі (абноўлена)



Затрыманых увечары 29 кастрычніка актывістаў, якія ладзілі акцыю ля будынку КДБ у Менску, адпусцілі. Пра гэта паведаміў БелаПАН сустаршыня “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, які быў у ліку затрыманых. Па яго словах, актывістаў адпусцілі без складання адміністрацыйных пратаколаў.

* * *

Як паведаміла Свабода, начальнік менскай міліцыі Барсукоў паабяцаў, што ў затрыманых каля КДБ „возьмуць тлумачэнні і вызваляць”.

***

Пасля акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла ўвечары 29 кастрычніка каля будынка КДБ у Мінску, затрыманыя некалькі чалавек. У іх ліку Зміцер Дашкевіч, Павел Пракаповіч, Наталля Гарачка-Басалыга, Сяргей Пальчэўскі, Уладзь Яроменак.

Акцыя доўжылася прыблізна паўгадзіны і завяршылася ў 19.30, аднак калі большасць яе ўдзельнікаў разышліся, пяць чалавек на чале з Дашкевічам вырашылі застацца каля КДБ да таго часу, пакуль не дагараць свечкі.

mensk-akcyja

Прыкладна ў 21.00 сілавікі сталі адціскаць актывістаў ад партрэтаў і, сутыкнуўшыся з супрацівам, затрымалі як мінімум трох чалавек — іх завялі ў міліцэйскую машыну. Яшчэ аднаму ўдзельніку акцыі дазволілі сабраць свечкі і партрэты, ён не затрыманы.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН