У Менску прайшоў сход Мікалая Статкевіча (абноўлена)



У Менску на плошчы Свабоды адбыўся мітынг. Яго аргнізаваў былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітычны вязень Мікалай Статкевіч разам з іншым былым кандыдатам, паэтам і палітыкам Уладзімірам Някляевым ды старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.

Паводле Мікалая Статкевіча, да аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты, дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ён сфармуляваў некалькі пытанняў, на якія грамадства патрабуе адказу.

Але галоўная мэта мітынгу не толькі ў гэтым. Працягвае Мікалай Статкевіч:

– Даўно ўжо мы не збіраліся. Людзі кажуць, што даўно так не стаялі са сцягамі ў Менску, каб выявіць сваю пазіцыю. Час аднаўляць гэта, вяртаць тую тэрыторыю, якую ўлада незаконна забрала ў нас. Адначасова незаконна забраўшы ў нас права на сходы, мітынгі, публічныя акцыі, каб мы маглі збірацца і абмяркоўваць свае праблемы. І зараз мы, карыстаючыся іх агітацыйнай кампаніяй, будзем гэтае права вяртаць.

На сход прыйшло некалькі соцень чалавек. Міліцыя нікога не затрымлівала. Але на Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і Анатоля Лябедзьку былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.

* * *

Сотні людзей адгукнуліся на заклік былога палітычнага вязня Міколы Статкевіча і прыйшлі на плошчу Свабоды ў Менску дзеля ўдзелу ў  вулічнай акцыі. Палітык назваў яе  „сустрэчай выбаршчыкаў з Аляксандрам Лукашэнкам”, але кіраўнік дзяржавы на яе прадказальна не з’явіўся. Апрача Міколы Статакевіча перад прысутнымі выступілі апазіцыйныя дзеячы  Уладзімір НякляеўАнатоль Лябедзька,  а таксама Вячаслаў Сіўчык, які нядаўна вярнуўся з эміграцыі.

Выступоўцы крытыкавалі палітыку Лукашэнкі, гаварылі пра планы стварэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы і пра пагрозу для незалежнасці краіны. Апазіцыйныя палітыкі заклікалі людзей запісвацца назіральнікамі на выбарах, каб фіксаваць магчымыя парушэнні. Прагучаў заклік прыходзіць 4 кастрычніка на плошчу Свабоды на акцыю супраць расейскай вайсковай базы. Мікола Статкевіч аб’явіў, што наступную сустрэчу правядзе на гэтай плошчы 10 кастрычніка. На Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева міліцыянер склаў адміністрацыйныя пратаколы аб правядзенні несанкцыянаванай акцыі.

https://www.youtube.com/watch?v=BBoO03GVGJ8

* * *

Мікалай Статкевіч заклікаў сустрэцца ўдзельнікаў сходу тут жа 4-га, а пасля 10-га кастрычніка: “Пакуль жывыя такія людзі, як вы, будзе жыць і наша краіна. Жыве Беларусь!”

Анатоль Лябедзька зноў узняў эканамічныя праблемы ў краіне. Паведамляе, што надалей будзе весціся інфармацыйная праца з працоўнымі. Людзей стала больш.

Выступоўцы дзякуюць усім, хто прыйшоў сёння. Тым часам міліцыянт задае пытанні Лябедзьку. Прыйшоў яшчэ адзін міліцыянт. Яны раяцца, што рабіць далей.

Слова перадалі Максіму Вінярскаму, які заклікае да байкоту.

Скончыў свой выступ Вячаслаў Сіўчык.

Людзі скандуюць: «Ганьба!» Гэта рэакцыя ўдзельнікаў сходу на дзеянні міліцыянта, які працягвае складаць пратаколы.

„Як рабіць выбары?” – даносіцца з натоўпу. Адказвае Някляеў.

Працягвае Анатоль Лябедзька. Яго зварот да ўдзельнікаў сходу пачаўся з пытання: „Што рабіць?”. Тым часам міліцыянт, відаць, скончыў складанне пратакола, аддаў пашпарт.

Сустрэча працягваецца. Выступае Мікалай Статкевіч.

З’явіўся старэйшы лейтэнант і папрасіў паразмаўляць са Статкевічам. У яго руках лісток паперы і асадка. Магчыма, гаворка пойдзе пра пратакол. Мікалай Статкевіч адказаў, што пакуль не можа, бо мае сустрэчу з выбаршчыкамі, і сустрэча яшчэ няскончаная. Папрасіў праваахоўніка пачакаць, даў свой пашпарт.

* * *

У Менску праходзіць сход. Мікалай Статкевіч сустрэўся з выбаршчыкамі і адказвае на іх пытанні на плошчы Свабоды.

Паводле журналістаў, на сход прыйшло больш за 1000 чалавек.

CPmTzCZXAAAX3kH

CPmMdzYUsAApnl9

CPmOQCRUsAA6FLC

Фота з twitter.com

* * *

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч запрашае грамадзянаў сабрацца на выбарчы сход. Плануецца абмеркаваць вынікі дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі. Аб’яву Статкевіч размясціў у сацыяльных сетках. Сход прызначаны на плошчы Свабоды ў Менску. Пачатак а 18-ай гадзіне паводле сталічнага часу.

7B2E8A3B-45B0-4A20-B07D-A3315EEA0988_mw1024_s_nНапярэдадні Мікалай Статкевіч звярнуўся да дзейнага прэзідэнта Беларусі з шэрагам нязручных пытанняў. У прыватнасці, Статкевіч пытаецца ў Лукашэнкі, ці збіраецца той утрымліваць уладу да сваёй смерці, ці з’яўляецца гісторыя са зніклымі палітыкамі адной з прычынаў, па якой ён імкнецца любым коштам заставацца ва ўладзе? Поўны тэкст апублікаваны ў «Фэйсбуку» палітыка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org