У Менску затрыманы „дармаед” Шульган



Затрыманы беспрацоўны Юры Шульган, які мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі на маючых адбыцца выбарах.

darmaed

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік яго перадвыбарчага штаба Павел Канавальчык, актывіст Беларускай партыі „Зялёныя”, Шульгана затрымалі ўвечары 18 чэрвеня ў кватэры ў сябра ў цэнтры горада. Абставіны затрымання пакуль дакладна не вядомыя.

Канавальчык выказаў здагадку, што прычынай затрымання сталі „нявыкананыя рашэння па адміністрацыйных правапарушэннях”. „Верагодна, ёсць нейкія неаплачаныя штрафы. Аб іншых абвінавачаннях пакуль нічога не вядома”, – сказаў ён. Па наяўнай інфармацыі, зараз Шульган знаходзіцца ў гарадскім аддзеле міліцыі № 1 УУС Ленінскага раёна Менска. Суд над ім можа адбыцца ўжо сёння ў абед у Доме правасуддзя на вуліцы Сямашка. Канавальчык не выключае, што Шульгану пагражае адміністрацыйны арышт.