У Менску збяруцца міністры замежных справаў „нармандскай чацвёркі”



29 лістапада ў Менску збяруцца міністры замежных справаў „нармандскай чацвёркі” (Нямеччыны, Украіны, Расеі і Францыі). Ініцыятарамі чарговай сустрэчы сталі міністры замежных спраў Францыі і Нямеччыны. Пра гэта стала вядома 23 лістапада.

Беларускі бок адразу заявіў, што гатовы стварыць „усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага правядзення такой сустрэчы”.

Мяркуецца, што міністры абмяркуюць у Менску „дарожную карту” па рэалізацыі менскіх пагадненняў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.