У МЗС абмеркавалі супрацу Беларусі і Ірана



У Менску 27 траўня адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова са старшынёй Аманскай гандлёва-прамысловай палаты Саідам бен Салехам аль-Кіюмі.

Прэс-служба МЗС паведамляе, што падчас размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, уключаючы меры, неабходныя для актывізацыі ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Амана.

Бакі падкрэслілі важнасць найхутчэйшага адкрыцця ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман.

Нагадаем, 16-17 сакавіка беларуская дэлегацыя на чале з міністрам гандлю Уладзімірам Калтовічам наведала Султанат Аман з мэтай нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту беларускіх тавараў і паслуг у гэту краіну. Аманскі бок выказаў зацікаўленасць у стварэнні сумесных зборачных вытворчасцяў беларускай грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі на сваёй тэрыторыі, імпарце прадуктаў харчавання і ўдзеле беларускіх прадпрыемстваў у рэалізацыі праграмы харчовай бяспекі Амана.

belapan.by