У Нью-Ёрку адбыўся мітынг пад лозунгам: «Ярмошыну пад суд!»



10 верасня каля Беларускага консульства ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг супраць фальсіфікацыйнай сістэмы выбараў у Беларусі. Сабралася моладзь, якая скандавала лозунгі: «Ярмошыну на нары!», «Ярмошыну пад суд!», «Мы за справядлівыя выбары», «Выбары фальшывыя», «Улада нелегiтымная», «Фальсіфікатары выбараў пойдуць пад суд», «Лукашэнка, сыxодзь», «Беларусь без дыктатуры».

Сярод выступоўцаў былі: Зянон Пазьняк, Віталь Зайка, Таццяна Красоўская.

Мітынг быў аргнізаваны Бруклінскім аддзелам БАЗА, вядучай мітынгу была Святлана Казачок.

https://www.youtube.com/watch?v=8hmO5P7-keg

Тэкст Святланы Казачок для Беларускага Радыё Рацыя