У Осла адбыўся Марш супраць смяротнага пакарання



Увечары 23 чэрвеня ў цэнтры сталіцы Нарвегіі адбыўся марш супраць смяротнага пакарання.

IMG_6886

Шэсце пачалося ад мэрыі Осла і завяршылася, гэта быў фінал VІ Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарння.

IMG_6883

https://www.youtube.com/watch?v=QDvQts9gGq0&feature=youtu.be

Нагадаем, што 22 чэрвеня ў межах Кангрэса Праваабарончы цэнтр „Вясна”, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт зладзілі дыскусію па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Ад Беларусі выступілі: Любоў Кавалёва, прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда. Журналіст і літаратар Паліна Сцепаненка прэзентавала англамоўную версію дакументальнай кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”.

https://www.youtube.com/watch?v=oNscrqueSGM

VІ Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарння распачаўся 21 чэрвеня і завяршыўся 23 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя