У Пінску да парламенцкай кампаніі далучылася пенсіянерка



Гэта сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Наталля Маглыш. Такім чынам, па Пінскай гарадской акрузе №14 – тры прэтэндэнты. Акрамя прадстаўніцы левых, подпісы збіраюць за дырэктара гімназіі Ігара Калба і настаўніка з Берасця – Віктара Кавалюка.

Самавылучэнец па Пінскай сельскай акрузе №15 Уладзімір Гарох каментуе працэс збору подпісаў:

– Людзі вельмі спагадлівыя. Абавязкова цікавяцца, дзе працуюць прэтэндэнты. Калі кажу, што дырэктар дабрачыннага фонда і дапамагаю дзецям-інвалідам, то прапануюць дапамогу ў зборы подпісаў. Збор подпісаў ідзе добра.

Канкурэнт Уладзіміра Гароха – дырэктар аўтапарка Іван Рыбкавец. Усяго ж на Піншчыне пяць прэтэндэнтаў – на два крэслы ад рэгіёну ў парламенце, але гэты спіс можа папоўніцца партыйнымі вылучэнцамі. Большасць з’ездаў палітычных партый запланавана на другую палову ліпеня.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя 

Фота kp.by