У Польшчы адзначаюць Свята Войска Польскага (абноўлена)



Свята прымеркаванае да чарговай гадавіны Варшаўскай бітвы, якая адбылася ў жніўні 1920 года паміж Войскам Польскім і Чырвонай Арміяй, і якую таксама называюць «Цудам над Віслай».

У Варшаве ля прэзідэнцкага палаца Бельведэр і помніку Юзафу Пілсудскаму адбыўся вайсковы парад у гонар дня Польскага Войска. Парад прыймаў прэзідэнт Польскай Рэспублікі і Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Анджэй Дуда:

— Сёння мы можам ганарыцца той бітва, бо яна спыніла не толькі нашэсце Савецкай Расеі на Польшчу, яна спыніла нашэсце камунізму на Еўропу і свет. Я хачу асабліва падзякаваць за саміт Паўночна-аталантычнага альянсу ў Варшаве і за Сусветныя Дні Моладзі. Свет убачыў, што Польшча — прыгожая краіна, але таксама ўмее гарантаваць бяспеку.

Сёлетні парад быў выключным па некалькіх прычынах. Побач з польскімі вайскоўцамі маршыравалі таксама жаўнеры ЗША, Літвы, Украіны і іншых краін. Апрача пяхоты і наземнай тэхнікі ў парадзе прыняла ўдзел і авіяцыя. Акрамя сучасных войск можна было таксама пабачыць і ўдзельнікаў у гістарычных строях мінулых стагоддзяў.

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара