У Пружанскім раёне не знайшлося кандыдатаў



У Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 адбылося чарговае пасяджэнне акруговай камісіі па падрыхтоўцы дакументаў да рэгістрацыі кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

камісія

Пра цікавыя моманты на пасяджэнні распавёў назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Сяржук Русецкі:

– Зараз вылучаны ад партыяў: Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама вылучаны прадстаўнікі ад Партыі БНФ, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Камуністычнай партыі Беларусі і партыі “Справядлівы свет”. Маем трох кандыдатаў з Бярозаўскага раёна, трох з Берасця і яшчэ аднаго са Слонімскага. У Пружанскім раёне, які складае большую частку гэтай выбарчай акругі па колькасці выбаршчыкаў, не знайшлося ніводнага годнага кандыдата.

У канцы пасяджэння камісіі было аб’яўлена, што 10 жніўня адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў.

Беларускае Радыё Рацыя