У Расеі спадзяюцца на 10 апазіцыянераў у парламенце



У нядзелю расейцы маюць абраць 450 дэпутатаў Дзярждумы, у выбарах прымаюць удзел таксама прадстаўнікі расейскай апазіцыі. Пра адметнасці сёлетняй выбарчай кампаніі ў эфіры нашага радыё расказала рэдактарка расейскай версіі парталу eastbook.eu Маша Макарава:

– Выбары перанесены на восень, хоць яны мусілі адбыцца зімой, як гэта было ў  2011 годзе. Пасля, як мы ведаем, прайшлі пратэсты ў Маскве і рэгіёнах супраць несумленных выбараў. Сёлета складана было весці кандыдатам агітацыю, і многія падышлі да агітацыі безатказна, бо летні перыяд даволі складаны, каб сустракацца са сваімі прыхільнікамі. Таму патэнцыял, які б партыі маглі выкарыстаць, калі б выбары былі зімой, быў бы большы.

Гэтыя выбары, якія пройдуць у бліжэйшую нядзелю ў Расеі, нельга назваць па-сапраўднаму свабоднымі і сумленнымі. Але яны адрозніваюцца ад таго, што мы назіралі зараз у Беларусі. Канешне, гэта крыху іншы ровень свабоды. Усё роўна апазіцыйным кандыдатам дазволілі працаваць і ўдзельнічаць у дэбатах, і дазволілі трансляваць сваім выбаршчыкам мэсіджы, якія не часта можна пачуць цяпер па расейскіх федэральных каналах.

РР: Мы згадалі 2011 год. Тады былі зафіксакваны масавыя фальсіфікацыі. Былі пратэсты. Ці не баяцца прадстаўнікі апазіцыі, што падобныя фальсіфікацыі могуць адбыцца і сёлета?

Маша Макарава: Фальсіфікацыі на расейскіх выбарах чакаюцца пастаянна. Але трэба адзначыць, што расейскае грамадства дастаткова свядома падыходзіць да выбараў. І, напрыклад, назіральніцкі рух дастаткова добра развіваецца. Праблема ў тым, што назіральнікі ў асноўным працуюць у Цэнтральнай Расеі. Іх няма ў рэгіёнах. І магчымасцей для розных фальсіфікацый дастаткова ў аддаленых рэгіёнах Расеі, у Сібіры і Далёкім Усходзе.

РР: А ў Чачні ізноў будзе 99%…

Маша Макарава: На Каўказе насельніцтва па-іншаму матывуецца. Гэта, перадусім , праца ў абшчынах. І як абшчына сказала, так і галасуюць. Там ёсць і рацыянальнае зерне. Бо перш за ўсё каўказцы стараюцца  вывесці сваіх кандыдатаў на федэральны ўзровень. Для іх гэтае  прадстаўніцтва вельмі важнае. Там традыцыйна вельмі высокая яўка. А ў іншых рэгіёнах яўка чакаецца на роўні 50-60%. І апошнія апытанні паказалі, што расіяне дастаткова канструктыўна матываваныя, каб удзельнічаць у выбарах. 36% расіян заявілі, што пойдуць галасаваць, каб выканаць свой грамадзянскі доўг. Нягледзячы на тое, што чакаецца фальсіфікацыя на розных роўнях, усё роўна расіяне гатовыя ў іх удзельнічаць і галасаваць у тым ліку і за аднамандатнікаў. У гэтай кампаніі гэта  вельмі важны момант.

У гэтым годзе сацыёлагі гаворыць, што чакаць пратэстаў хутчэй за ўсё не прыйдзецца, бо таго патэнцыялу, які быў у 2011 годзе , зараз няма.

РР: Калі казаць пра палітычны дыскурс агітацыйнай кампаніі, пра што больш гавораць, пра міжнародную палітыку, ці ўсё ж пра ўнутраныя справы?

Маша Макарава: У асноўным, канешне, была ўнутраная палітыка. Тут складана сказаць, бо кожны казаў пра свае праблемы. Напрыклад, гэта было бачна ў Маскве, дзе актыўна працавалі аднамандатнікі са сваімі выбаршчыкамі. Гэта былі праблемы асобных акругаў Масквы, асобных раёнаў. Гэта такія лакальныя праблемы, але пад якія аб’ядноўваюцца жыхары канкрэтных акругаў. Зразумела, калі кандыдаты, якія абіраюцца па партыйных спісах, то там іншыя праблемы. У асноўным яны датычылі ўнутранай палітыкі – гэта, канешне, эканамічны крызіс і спробы выйсці з яго. Тут былі смелыя заявы, напрыклад, адзін з кандыдатаў партыі ПАРНАС заклікаў аб’явіць імпічмент расейскаму прэзідэнту, і гэтым ён мабілізоўваў сваіх прыхільнікаў сваёй смеласцю. Таксама гучала тэма анексіі Крыма.

РР: Вы згадалі Крым. Крым – можна сказаць, гэта праблематычная тэрыторыя, бо ведаю, што апазіцыянеры вырашылі не выстаўляць там сваіх кандыдатаў.

Маша Макарава: Крым яшчэ на доўгія гады будзе праблемай Расеі. І гэтая праблема таксама не вырашыцца на гэтых выбарах. Гэта складанае пытанне для Расеі, таму што расейская апазіцыя, а гэта не толькі лібералы, ёсць зусім розныя групы, з рознымі поглядамі на тое, што адбылося ў Крыме ў 2014 годзе. Расіяне вельмі баяцца вайны. І страх у расіянах застаецца. Але тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне, не ўспымаецца імі як ваенная пагроза, што гэта пачатак вайны. У прынцыпе, гэта дадзенасць, з якой расіяне ўжо жывуць. Тое, каб не ісці на тэрыторыю Крыма з выбарамі, напэўна, гэта рашэнне партыі. І я не гатовая гэта каментаваць. Адзінае, што магу сказаць, што гэта вялікая праблема Расеі на доўгія гады.

РР: Як вы чакаеце, што гэтая несістэмная апазіцыя ўсё ж з’явіцца ў Дзяржаўнай думе па выніках выбараў?

Маша Макарава: Шчыра кажучы, у мяне досыць кволыя надзеі на гэты конт. Мне заецца, што ліберальная апазіцыя, несістэмная не пройдзе па партыйных спісах, а магчыма і ПАРНАС і “Яблоко” набяруць больш за 3%  і атрымаюць дзяржаўнае фінансаванне і магчымасць удзельнічаць у рэгіянальных выбарах без таго, каб збіраць подпісы. Гэта, канешне, для гэтых партый вельмі важна. Але многія ліберальныя расіяне спадзяюцца на тое, што ў расейскі парламент пройдуць аднамандатнікі-лібералы. Вельмі розны яёсць прагнозы. Хутчэй за ўсё 3-5, магчыма 10 чалавек аднамандатнікаў пройдзе. На гэта вельмі хочацца спадзявацца. Некаторыя з іх, нягледзячы на слабое фінансаванне, правялі вельмі моцныя кампаніі. Важна, каб некалькі чалавек былі голасам людзей, якія думаюць у Расеі па-іншаму. У парламенце мінулага склікання было 3 апазіцыйныя дэпуты, затым застаўся толькі адзін – Дзмітры Гудкоў. Але ўсё роўна, калі ён галасаваў супраць, але ўставаў у знак памяці забітага Барыса Нямцова – гэта была аддушына, нейкая надзея на будучыню іншай Расеі.

Гутарыў Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя