У Сірыі загінулі два расейскія вайскоўцы



На борце збітага ў Сірыі расейскага верталёту Мі-35 былі два расейскія вайскоўцы – палкоўнік Рафагат Хабібулін і лётчык-аператар лейтэнант Яўген Далгін. Па словах канфідэнцыйнай крыніцы Lenta.ru целы загінулых былі з боем эвакуяваны з месца падзення шрубалёту. Пасля гэтага іх даставілі ў стан размяшчэння расейскай вайсковай часткі. Міністэрства абароны Расеі сітуацыю доўга не каментавала. Урэшце афіцыйна было заяўлена, што лётчыкі будуць пасмяротна ўзнагароджаны ўрадам Расеі. У мінаабароны заявілі, што верталёт быў падбіты ісламскімі баевікамі.

 Беларускае Радыё Рацыя