У Слуцку ўшанавалі памяць Слуцкага збройнага чыну



У Слуцку прайшоў мітынг да гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Актывісты партыі БНФ, Маладога фронту, руху «За свабоду» і Руху салідарнасці «Разам» правялі на Случчыне мерапрыемствы з нагоды 96-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

3e146136-0c

У лістападзе-снежні 1920 году вайсковыя часткі, сфармаваныя з жыхароў Слуцкага, Капыльскага і прылеглых раёнаў аказалі ўпарты супраціў Чырвонай Арміі, якая прасоўвала ўладу бальшавікоў на Беларусь.

Тэма змагання за незалежную Беларусь стала галоўнай і на мітынгу, які адбыўся сёння ў Слуцку. Выступоўцы казалі пра чарговую небяспеку для Беларусі з боку Крамля, крытыкавалі палітычны рэжым у краіне за згортванне дэмакратыі і ўзурпацыю ўлады, заклікалі беларусаў быць гатовымі да адстойвання незалежнасці краіны.

7984d5

Фота svaboda.org