У Смаленску ўшанавалі ахвяр Катыні і авіякатастрофы



Дэлегацыя з Польшчы ў складзе 180  чалавек прыбыла на  ўрачыстасці, прымеркаваныя да 76-й гадавіны трагедыі польскіх салдат у Катыні і 6-й гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам.

1373016

У Смаленску знаходзіцца ўпаўнаважаная па пытаннях міжнароднага дыялогу канцылярыі старшыні Савета міністраў Польшчы Анна-Марыя Андэрс, якая падчас выступлення адзначыла, што гэтае месца для яе, як дачкі генерала Польскай арміі Андэрса, вельмі важнае:

– Сёння, стоячы над магіламі ахвяр, я ад імя ўсіх палякаў аддаю даніну павагі. Тым самым я бяру ўдзел у  вечнай польскай ганаровай варце памяці. Шэсць гадоў таму, 10 красавіка 2010 года, спяшаючыся на ўрачыстасці з нагоды 70-й гадавіны Катынскай трагедыі, загінулі ў авіякатастрофе прэзідэнт Польшчы і 95 найвыбітнейшых прадстаўнікоў польскай эліты.

Ля месца катастрофы прэзідэнцкага самалёта  прайшло экуменічнае набаджэнства ў памяць тых, хто загінуў у Катыні і пад Смаленскам.

bilde

6 гадоў таму на аэрадроме ў Смаленску разьбіўся польскі самалёт з урадавай дэлеацыяй, якая ехала на ўрачыстасьці, прымеркаваныя 70-й гадавіне злачынства ў Катыні . У катастрофе загінула 96 чалавек, у тым ліку прэзідэніт Польшчы Лех Качынскі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота PAP/ Radek Pietruszka,[email protected]