У Ваўкавыску ад ПБНФ зарэгістраваны Павел Севасцьян



Кандыдатам у дэпутаты ад партыі БНФ па Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 48 зарэгістраваны Павел Севасцьян.

Павел Севасцьян жыве ў Слоніме, з’яўляецца кіраўніком Слонімскай суполкі партыі БНФ, актыўным сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.

З пяці прэтэндэнтаў ў кандыдаты ў дэпутаты, якія падалі ў камісію дакументы на рэгістрацыю, зарэгістравалі ўсіх пяцёх.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ваўкавыск