У выбарчых камісіях Гомельшчыны ўсяго два апазіцыянеры



Паўтара чалавека на месца – такім быў конкурс пры фармаванні выбарчых камісіяў на Гомельшчыне. Усяго ў вобласці сфармавана 18 выбарчых камісіяў. У складзе кожнай налічваецца па 13 чалавек. У склад выбарчых камісіяў патрапіла ўсяго два прадстаўнікі апазіцыйных партыяў. Гэта сябры партыі левых „Справядлівы свет”. Распавёў доўгатэрміновы назіральнік і праваабаронца Віктар Адзіночанка:

– Усяго ў акруговыя камісіі быў патрэбен 221 чалавек. Заявак было 311. Ад палітычных партый заявак было не так шмат. Напрыклад, “Справядлівы свет” накіраваў сваіх кандыдатаў ва ўсе камісіі. І з гэтых кандыдатаў уключылі толькі двух, а астатнія дэмакратычныя партыі сваіх прадстаўнікоў проста не накіроўвалі.

Выбарчыя камісіі забяспечваюць правядзенне выбараў. Кандыдатур у склад камісіяў могуць вылучаць палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і грамадзяне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота narovlya.by