Удзельнікаў акцый у Менску масава выклікаюць у міліцыю



Старшыня АГП Анатоль Лябедзька і  былы палітвязень Уладзімір Някляеў атрымалі позвы ў міліцыю ў сувязі з іх удзелам у шэсці Нацыянальнага сцяга, якое прайшло 10 кастрычніка ў сталіцы.

DSCN5032Таксама ў міліцыю выклікаюць удзельнікаў акцыі 11-га кастрычніка на плошчы Незалежнасці, якая прайшла адразу пасля выбараў. Выклікі атрымалі, у прыватнасці, Алесь Макаеў, Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў ды іншыя актывісты.

Беларускае Радыё Рацыя