Украіна гатовая да ўвядзення вайсковага становішча



Украінская армія гатовая да ўвядзення вайсковага становішча.

Пра гэта заявіў намеснік міністра абароны Украіны Ігар Паўлоўскі. Ён запэўніў, што няма ніякіх праблемаў пераводу войска ў надзвычайны рэжым адразу пасля аб’вяшчэння вайсковага становішча. Што будзе азначаць увядзенне вайсковага становішча ва Украіне, распавядае юрыст Юрый Давыдзенка:

– У час ваеннага становішча ўводзіцца суворае абмежаванне на ўсе дэмакратычныя працэдуры, забараняюцца масавыя акцыі. У час ваеннага становішча ў краіне фактычна прыпыняецца дэмакратыя, таму ваеннае становішча павінна быць не палітычным патрабаваннем, а рацыянальна абгрунтавана.

Паводле ўкраінскага заканадаўства, увядзенне вайсковага становішча магчыма толькі пасля падпісання загаду прэзідэнта і зацвярджэння яго Вярхоўнай Радай.

Беларускае Радыё Рацыя