Украіна – Расея: “вайна амбасадаў”



Ва Украіне пашыраецца хваля пратэстных акцый каля расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Удзельнікі вымагаюць неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанка, а таксама спынення падтрымкі сепаратыстаў непрызнаных ДНР і ЛНР. У сваю чаргу, акцыі каля ўкраінскіх дыпламатычных місій праходзяць і ў Расейскай Федэрацыі.

Больш падрабязнасцяў ведае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Першыя пратэстныя акцыі каля расейскай амбасады ў Кіеве адбыліся яшчэ 6 сакавіка. Пратэставальнікі павесілі над амбасадай Расеі ўкраінскі сцяг, а таксама ўсталявалі імправізаваную шыбеніцу з павешанай лялькай, вельмі падобнай да прэзідэнта Пуціна.

Пракрамлёўскія тэлеканалы адразу паведамілі пра спробу штурма расейскай амбасады. Наступным днём украінскую амбасаду ў Маскве закідалі яйкамі і памідорамі. Пратэстная акцыя ў расейскай сталіцы праходзіла пад лозунгамі “Саўчанка – забойца!”, “Украіна, ты хворая!”, “Кіеў – рускі горад!” і “Вызвалім Украіну ад украў!”

Цяпер да пратэстных акцый далучыўся і Львоў. Каля 200 чалавек прайшліся маршам па цэнтры горада да генеральнага консульства Расеі. Яны закідалі расейскае дыпламатычнае прадстаўніцтва яйкамі і шклянкамі з зялёнкай і паабяцалі, што падобныя акцыі будуць паўтарацца.

На пратэстны ў Кіеве і Львове ўжо адрэагавала сястра Надзеі Саўчанка, Вера. Яна папрасіла не праводзіць ніякіх акцый каля расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя