Украіна смуткуе па ахвярах тэрактаў у Францыі



Украіна разам з іншымі еўрапейскімі краінамі смуткуе па ахвярах тэрактаў у Францыі. Шматлюдныя акцыі салідарнасці праходзяць у Кіеве і іншых еўрапейскіх гарадах.

937204c2f00c4331b7c21349a51300e3

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Памяць ахваряў ушанавалі на Майдане незалежнасці ў Кіеве. Каля Нацыянальнай Акадэміі музыкі ўвесь вечар гучалі творы французскіх і ўкраінскіх кампазітараў, якую выконвалі ўкраінскія музыкі. Пры гэтым сам будынак Акадэміі музыкі быў падсветлены колерамі дзяржаўнага сцяга Францыі.

Акцыі салідарнасці прайшлі тамксама ў Львове, Днепрапятроўску, Харкаве і Адэсе. Старшыня Адміністрацыі Прэзыдэнта Украіны Барыс Ложкін зрабіў такі каментар:

“Украінцы добра ведаюць, што такое падступны напад. Мы спачуваем фрунцузскім сябрам. У цяжкія для іх часы мы пацьвярджаем прыхільнасць агульным каштоўнасцям міра без гвалту і жорсткасці”, – зазначыў ён.

Яшчэ раней салідарнасць з народам Францыі выказалі ўсе ўкраінскія высокапасадоўцы, а таксама дзеячы мастацтва і культуры.

Фота apostrophe.com.ua

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя