Украінская дэпутатка прагназуе напад Расеі з тэрыторыі Беларусі



Расейская Федэрацыя можа здзейсніць напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіла Ірына Фрыз, дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны ад блока Пятра Парашэнкі.

____10354_650x410

«Ёсць інфармацыя, што Крэмль рыхтуецца да маштабнай правакацыі супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі», — заявіла Ірына Фрыз. «Мэтай такой акцыі можа стаць ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі, увод расейскіх войскаў і непасрэдны выхад узброеных сіл Расейскай Федэрацыі на ўсходняю мяжу Еўразвязу з мэтай падвышэння палітычнага ціску на Еўропу», — дадала яна.

Ці вераць самі ўкраінцы ў магчымасць такога сцэнару?  Апытанне жыхароў Чарнігава, які знаходзіцца ў 85 кіламетрах ад беларускай мяжы.

— Я спадара Лукашэнку ўспрымаю як амбітнага чалавека, у найлепшым разуменні гэтага слова, які непакоіцца за свой народ. Таму я думаю, ён гэтага не зробіць, бо ён не дапусціць, каб было кепска яго народу і не дасць напасці пз боку беларускай мяжы.

—  Я думаю, што ён як паабяцаў дык не будзе, бо Беларусь дружалюбная нам дзяржава і падстаўляць Украіну ёй няма карысці.

У верасні пра магчымасць уводу расейскіх войск у Беларусь заяўляў і былы Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя